Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! З 20 па 24 верасня зменіцца расклад і маршрут руху цягнікоў у Гомельскім рэгіёне

15 верасня 2021

У сувязі з правядзеннем планавых работ на ўчастку Калінкавічы–Жэрдзь ў перыяд з 20 па 24.09.2021 будуць прытрымлівацца змененым раскладам наступныя цягнікі:

№605 Полацк–Брэст адпраўленнем з Полацка 20–23.09.2021,

№606 Брэст–Полацк адпраўленнем з Брэста 20–23.09.2021,

№622/621 Мінск–Гомель адпраўленнем з Мінска 20–23.09.2021.

Зменіцца расклад і маршрут руху (праз станцыю Буда-Кашалёўская замест станцыі Калінкавічы) для цягнікоў:

№631/632 Гомель–Гродна адпраўленнем з Гомеля 20–24.09.2021,

№632/631 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 19–23.09.2021.

Адмяняюцца з звароту:

цягнік №621/622 Гомель–Калінкавічы–Мінск адпраўленнем з Гомеля 20–23.09.2021,

бесперасадачныя вагоны №31, 32 Гомель–Полацк–Гомель адпраўленнем з Гомеля 20–24.09.2021, адпраўленнем з Полацка 19–23.09.2021.

Таксама, у мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў, на 21–24.09.2021 прызначаны цягнік №691 Гомель–Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 00:15 і прыбыццём у Мінск у 05:48.

Акрамя таго, 20–24.09.2021 у сувязі з правядзеннем планавых работ на ўчастку Калінкавічы–Жэрдзь будзе адменена курсіраванне асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці і просіць пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным «мабільным дадатку БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год