Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

08 верасня 2021

7 верасня 2021 года у 17.36 на чыгуначнай станцыі Ліда адбылося задымленне з наступным узгараннем сілавога трансфарматара трансфарматарнай падстанцыі 10/0,4 кВ, якая ажыццяўляе электразабеспячэнне аб'ектаў чыгуначнага вузла.

Дзякуючы зладжаным дзеянням работнікаў Беларускай чыгункі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Лідскага РАНС, Лідскіх электрычных сетак філіяла РУП «Гроднаэнерга» было аператыўна ліквідавана ўзгаранне, у найкарацейшы час адноўлена электразабеспячэнне аб'ектаў чыгуначнага вузла, не дапушчаны збоі ў графіку руху цягнікоў і ў абслугоўванні пасажыраў на чыгуначным вакзале станцыі Ліда.

На Беларускай чыгунцы створана камісія па выясненні прычын узнікнення пажару.

Беларуская чыгунка выказвае падзяку работнікам Лідскага РАНС і Лідскіх электрычных сетак філіяла РУП «Гроднаэнерга» за аказанае садзейнічанне ў ліквідацыі наступстваў інцыдэнту, прафесійныя і зладжаныя дзеянні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год