Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 верасня 2021 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў дыстанцыйным фармаце

29 верасня 2021

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. 4 разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у верасні гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце.

30 верасня 2021 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажуць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні, а таксама ўнесці прапановы па арганізацыі пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам можна будзе з 11-00 да 14-00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151 (званок даступны з нумароў стацыянарнай тэлефоннай сеткі, а таксама ўсіх мабільных аператараў).

Напярэдадні мерапрыемства 29-30 верасня 2021 года грамадзяне могуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ:

па тэлефоне 151 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі;

праз электронную пошту brail@rw.by;

праз чат-боты ў мэссэнджэрах Viber, Telegram, WhatsApp і Facebook.

Пры гэтым неабходна пазначыць, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра».

Адказы на пытанні, якія паступілі, будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Правядзенне такіх мерапрыемстваў накіравана на далейшае ўдасканаленне пасажырскіх перавозак і павышэнне якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год