Навіны для пасажыраў
Жнівень
-
30 жніўня 2021З 6 верасня 2021 года БЧ прыступіць да пробнай эксплуатацыі з пасажырамі трох новых сучасных пяцівагонных электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПМ) па маршруце Мінск-Гомель
Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парка маторвагоннага рухомага саставу.
Новым маторвагонным рухомым саставам ЭПМ будуць ісці цягнікі № 716/715 Мінск-Гомель-Мінск адпраўленнем з Мінска ў 7.08, з Гомеля ў 19.05 штодня, № 739 Гомель-Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 15.10 з панядзелка па чацвер, №747 Гомель-Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 10.53 па пятніцах і нядзелях, № 748 Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.57 з панядзелка па пятніцу і ў нядзелю.
У цяперашні час перавозка пасажыраў дадзенымі цягнікамі ажыццяўляецца з выкарыстаннем рухомага саставу серыі ЭПР.
Чытаць далей… -
24 жніўня 2021З 1 верасня 2021 года аднаўляе курсіраванне яшчэ адзін цягнік паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй
Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Так, з 1 верасня 2021 года ў штодзённы зварот прызначаецца цягнік № 28/27 Брэст – Масква фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе ісці праз станцыю Баранавічы-Палескія.
У першы рэйс цягнік адправіцца з г. Брэста 1 верасня 2021 года ў 18:23 і прыбудзе ў сталіцу Расійскай Федэрацыі ў 09:23 наступных сутак.
З г. Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 2 верасня 2021 года ў 23:30 і прыбываць у г. Брэст у 14:46 наступных сутак.
Чытаць далей… -
17 жніўня 2021Беларуская чыгунка інфармуе
-
16 жніўня 2021Беларуская чыгунка інфармуе!
-
09 жніўня 2021Увазе пасажыраў!
-
07 жніўня 2021З 13 жніўня 2021 года на Беларускай чыгунцы змяняюцца тарыфы на чыгуначныя перавозкі ў межах Рэспублікі Беларусь
Устанаўленне новых тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу ў межах Рэспублікі Беларусь прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2021 № 51 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2020 г. № 82», афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь pravo.by 7 жніўня 2021 года (пастанова ўступае ў законную сілу з 13 жніўня 2021 года).
Чытаць далей…