Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 21 ліпеня зменіцца графік руху цягнікоў на ўчастку Маладзечна-Ліда

15 ліпеня 2021

21 ліпеня 2021 года ў сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Маладзечна-Ліда адмяняюцца пасажырскія цягнікі: №730 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Гродна-Мінск, №731/732 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск-Гродна-Мінск і № 687 міжрэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Мінск-Гродна.

Таксама ў сувязі з рамонтам 21 ліпеня на ўчастку Маладзечна-Ліда будзе адменена курсіраванне асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Пры гэтым шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці ў зносінах Маладзечна-Палачаны і Ліда-Валожын. Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Валожын і Палачаны будзе ажыццяўляцца аўтамабільным транспартам. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці і просіць пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год