Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Купляй раней–плаці менш. З 23 ліпеня 2021 года ў дзённых хуткасных цягніках № 717/718 і № 721/722 Масква–Мінск дзейнічае дынамічнае цэнаўтварэнне

23 ліпеня 2021

У рамках дамоўленасцяў, дасягнутых паміж Беларускай чыгункай і ААТ "РЖД", у мэтах стымулявання попыту і прыцягнення пасажыраў на чыгуначны транспарт з 23.07.2021 пры праездзе ў цягніках № 717/718 і № 721/722 Масква–Мінск укаранёна сістэма дынамічнага цэнаўтварэння.

Асноўнымі крытэрамі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага цэнаўтварэння з'яўляюцца працэнт занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту працэнту запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

Пералік узроўню запаўняльнасці ажыццяўляецца ў on-line рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў. Сістэма прадугледжвае як максімальную скідку да 20% за 31 дзень і больш да адпраўлення канкрэтнага цягніка (кошт праезду ў вагоне 2-га класа будзе складаць 48,06 BYN), так і надбаўку ў памеры 20% пры афармленні праезду менш чым за суткі да адпраўлення цягніка і загрузцы вагона звыш 81% (кошт праезду ў вагоне 2-га класа будзе складаць 81,28 BYN).

Звяртаем увагу, што сістэма дынамічнага цэнаўтварэння выкарыстоўваецца толькі пры праездзе пасажыраў у міждзяржаўных зносінах (паміж станцыямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі) і не ўжываецца для арганізаваных груп пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год