Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На час правядзення «Славянскага базару» ў 2021 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск і назад

02 чэрвеня 2021

Беларуская чыгунка на час правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск.

Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 15 па 20 ліпеня.

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.05.

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.44.

Продаж праязных дакументаў (білетаў) на дадзены цягнік ужо адкрыты.

Трэба адзначыць, што цягнік на «Славянскі базар» карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей нашай краіны.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год