Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ад Гомеля да Масквы і Санкт-Пецярбурга. Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных чыгуначных зносін

04 чэрвеня 2021

Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягвае паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

З 10 чэрвеня ў штодзённы зварот прызначаны цягнік №56/55 Гомель-Масква. З Гомеля ў першы рэйс цягнік адправіцца ў 18.30 і прыбудзе ў Маскву ў 6.28. З Масквы цягнік адправіцца 11 чэрвеня ў 20.28 і прыбудзе ў Гомель у 9.12.

З 16 ліпеня 2021 года таксама аднаўляецца курсіраванне цягніка №84/83 Гомель-Санкт-Пецярбург, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Гомеля ў 17.16 і прыбыццём у Санкт-Пецярбург у 9.42. З Санкт-Пецярбурга цягнік будзе адпраўляцца з 17 ліпеня 2021 года ў 17.13 і прыбываць у Гомель у 9.42. Цягнік будзе курсіраваць штодня.

Нагадваем, з 11 чэрвеня з Гродна ў саставе цягнікоў №688 Гродна-Мінск і №4 Брэст-Масква і з 12 чэрвеня 2021 года з Масквы ў саставе цягнікоў №3 Масква-Брэст і № 687 Мінск-Гродна прызначана курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна-Масква-Гродна. Перыядычнасць курсіравання праз дзень - па няцотных чыслах з Гродна і цотных чыслах з Масквы.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Нагадваем, што пасажыры абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках масачны рэжым.

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год