Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Чэрвень

  • 28 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе

    25-28 чэрвеня 2021 года праз Рэспубліку Беларусь праходзіў навальнічны фронт з парывамі ветру да 25 м/с і моцнымі ліўнямі. У выніку шматлікіх падзенняў дрэў з-за навальніцы і шквалістага ветру парушалася нармальнае функцыянаванне чыгуначнай інфраструктуры на ўчастках Мінскага, Гомельскага, Магілёўскага, Віцебскага аддзяленняў БЧ. На Магілёўскім і Віцебскім аддзяленнях адключаліся чыгуначныя лініі электразабеспячэння на ўчастках чыгункі агульнай працягласцю 120 км.

    Чытаць далей…
  • 28 чэрвеня 2021
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 29.06.2021 з 09:00 да 09:30 магчымы кароткачасовыя перапынкі ў рабоце афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі www.rw.by.

    Чытаць далей…
  • 22 чэрвеня 2021
    «Адзіны дзень пасажыра» Беларускай чыгункі пройдзе 24 чэрвеня 2021 года ў дыстанцыйным фармаце

    З улікам эпідэміялагічнага становішча і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у чэрвені гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў дыстанцыйным фармаце.

    23 і 24 чэрвеня грамадзяне могуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ:

    • па тэлефоне 151 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі;
    • праз электронную пошту brail@rw.by;
    • праз чат-боты ў мессенджерах Viber, Telegram, WhatsApp і Facebook;

    пры гэтым неабходна ўказаць, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы на пытанні, якія паступілі будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 21 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў

    У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Ваўкавыск-Баранавічы змяняецца расклад і маршрут руху некаторых цягнікоў на ўчастку Гродна-Баранавічы.

    Чытаць далей…
  • Уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу
    16 чэрвеня 2021
    Уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу

    Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 9 чэрвеня 2021 г. зацверджана пастанова №317, якая прадугледжвае дапаўненні і змяненні ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання (зацв. паст. Саўміна № 609 ад 17 ліпеня 2015 г.) (далей – Правілы) . Пастанова ўвайшла ў сілу 15 чэрвеня 2021 г.

    Дакумент падрыхтаваны з улікам практыкі прымянення, зваротаў грамадзян, а таксама ў мэтах прывядзення норм у адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі ў галіне чыгуначнага транспарту і заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Указаны нарматыўны прававы акт удакладняе асобныя палажэнні Правілаў і карэктуе некаторыя азначэнні тэрмінаў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка 10 і 11 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
    16 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка 10 і 11 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

    Прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыя, размешчаны на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей, традыцыйна можна па чыгунцы як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі.

    Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам канцэртнай праграмы.

    Так, 11 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2021
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 15.06.2021 на працягу гадзіны з 09:00 да 10:00 будзе часова недаступна купля і вяртанне электронных білетаў на цягнікі ва ўсіх відах зносін у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд». Просім пасажыраў у названы перыяд звяртацца ў білетныя касы.

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў з-за правядзення планавых рамонтных работ

    У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276 км перагону Лукское-Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня 2021 года змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў-Жлобін.

    Чытаць далей…
  • Магчымасць прайсці абследаванне на COVID-19 арганізавана на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі
    11 чэрвеня 2021
    Магчымасць прайсці абследаванне на COVID-19 арганізавана на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

    Беларуская чыгунка сумесна з Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі з 10.06.2021 арганізавалі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі работу філіяла лабараторыі па абследаванню на COVID-19 для пасажыраў чыгуначнага транспарту. На вакзале адкрыты кабінет забора матэрыялаў, самі лабараторныя даследаванні праводзяцца на базе Мінскага гарадскога ЦГіЭ.

    Чытаць далей…
  • 04 чэрвеня 2021
    Ад Гомеля да Масквы і Санкт-Пецярбурга. Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных чыгуначных зносін

    Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягвае паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

    Чытаць далей…
  • 03 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў

    У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага пуцеправода на 87 кіламетры ўчастка Віцебск-Орша-Магілёў 10 чэрвеня 2021 года будзе абмежаваны рух цягнікоў па станцыі Орша-Цэнтральная.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных пасажырскіх зносін
    03 чэрвеня 2021
    Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных пасажырскіх зносін

    Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягвае паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

    Так, з 10 чэрвеня 2021 года аднаўляецца курсіраванне цягніка №39/40 Полацк/Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Полацка ў 18.30 і прыбыццём у Маскву ў 5.43. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 11 чэрвеня ў 23.37 і прыбываць у Полацк у 10.30. Цягнік будзе курсіраваць штодня.

    Таксама цягнік № 302/301 Мінск/Гомель-Адлер фарміравання Беларускай чыгункі на летні перыяд з 11 чэрвеня па 11 верасня 2021 года павялічвае перыядычнасць курсіравання. Цягнік адпраўленнем з Мінска з 11 чэрвеня 2021, а з Адлера з 13 чэрвеня будзе курсіраваць праз дзень.

    Чытаць далей…
  • На час правядзення «Славянскага базару» ў 2021 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск і назад
    02 чэрвеня 2021
    На час правядзення «Славянскага базару» ў 2021 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск і назад

    Беларуская чыгунка на час правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск.

    Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 15 па 20 ліпеня.

    Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.05.

    Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.44.

    Чытаць далей…