Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Май

  • Беларуская чыгунка працягвае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін
    21 мая 2021
    Беларуская чыгунка працягвае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін

    У рамках аднаўлення пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй прызначана курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна-Масква-Гродна адпраўленнем з 11.06.2021 з Гродна ў саставе цягнікоў №688 Гродна-Мінск і №4 Брэст-Масква і з 12.06.2021 з Масквы ў саставе цягнікоў № 3 Масква-Брэст і №687 Мінск-Гродна. Перыядычнасць курсіравання праз дзень - па няцотных чыслах з Гродна і цотных чыслах з Масквы. У састаў групы ўваходзяць плацкартны і купэйны вагоны.

    Дадзеныя вагоны будуць курсіраваць да канца чэрвеня. Па выніках гэтых перавозак аб далейшым курсіраванні вагонаў Гродна-Масква-Гродна будзе паведамлена дадаткова.

    Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пасажыры, якія едуць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананы не пазней чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначным вакзале і праездзе ў цягніку масачны рэжым.

    Чытаць далей…
  • 19 мая 2021
    Увазе пасажыраў! У перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня – часовыя змены ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў

    Нагадваем, што ў сувязі з выконваннем планавых рамонтных работ па пераключэнню прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня 2021 года змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго кірунках: Гомель-Мінск, Гомель-Віцебск, Гомель-Магілёў, Гомель-Брэст і Гомель-Калінкавічы.

    Шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа. Некаторыя цягнікі адменены.

    Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці змененым або скарочаным маршрутам.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла больш за 1 млн. пасажыраў
    13 мая 2021
    Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла больш за 1 млн. пасажыраў

    З 7 па 12 мая Беларуская чыгунка перавезла 1 млн. 175 тыс. пасажыраў. Цягнікамі з нумараванымі месцамі праехалі парадка 214 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — больш за 188 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй — амаль 26 тыс. чалавек. Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній скарысталіся больш 961 тыс. пасажыраў.

    Максімальны пасажырапаток прыйшоўся на 7 і 11 мая.

    Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск-Брэст, Мінск-Віцебск, Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў. У перыяд з 7 па 12 мая гэтымі цягнікамі перавезена больш за 57 тыс. пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2021
    Увазе пасажыраў!

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 14.05.2021 з 10:00 да 11.00 будзе зачынена магчымасць пакупкі і вяртання электронных білетаў у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама купля білетаў праз тэрміналы самаабслугоўвання. З 11.00 да 14.00 магчыма кароткачасовая недаступнасць названых сістэм.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў

    У сувязі з выконваннем планавых рамонтных работ па пераключэнню прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня 2021 года змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго кірунках: Гомель-Мінск, Гомель-Віцебск , Гомель-Магілёў, Гомель-Брэст і Гомель-Калінкавічы.

    Чытаць далей…
  • 30 красавіка 2021 года на станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзённых хуткасных міжнародных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск – Масква
    03 мая 2021
    30 красавіка 2021 года на станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзённых хуткасных міжнародных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск – Масква

    На чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзённых хуткасных міжнародных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск – Масква з арганізацыяй тэлемоста з Расійскай Федэрацыяй і адначасовым адпраўленнем у 16:00 з Мінска і Масквы ў першы рэйс цягнікоў № 718 Мінск – Масква і № 721 Масква – Мінск.

    Ва ўрачыстай цырымоніі на тэрыторыі Рэспублікі прынялі ўдзел: Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў, намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Уладзімір Жаўняк, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У мерапрыемстве на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел: Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, Міністр транспарту Расійскай Федэрацыі Віталь Савельеў, генеральны дырэктар - старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў.

    У рамках урачыстай цырымоніі таксама адбылося ўшанаванне пасажыра, які першым набыў білет на цягнік № 718 Мінск – Масква. Памятны сувенір і сімвалічны праязны дакумент яму ўручыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Чытаць далей…