Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 15 красавіка адкрыт продаж білетаў на хуткасныя цягнікі ў дзённых зносінах Мінск–Масква

15 красавіка 2021

Нагадаем, з 30 красавіка 2021 года стартуе новы сумесны праект ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У штодзённы зварот прызначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў № 717/722 і № 721/718 Масква–Мінск–Масква фарміравання ААТ «РЖД». Час у дарозе складзе менш за 7 гадзін. У першы рэйс з Мінска і Масквы цягнікі адправяцца 30 красавіка ў 16-00.

Дадзеныя цягнікі будуць абслугоўвацца саставамі «Ластаўка» ў камплектацыі «Прэміум» у пяцівагонным выкананні. Пасажырам будуць прапанаваны 3 класа абслугоўвання: бізнес-клас (спецыяльна выдзеленая зона ў вагоне № 5), эканом і базавы класы. У цягніку маецца магчымасць перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Кошт праезду па маршруце Мінск–Масква, а таксама ў адваротным напрамку на месцах бізнес-класа складае BYN 136,14. У пералік дадатковых сэрвісаў для пасажыраў дадзенага класа ўваходзіць рацыён гарантаванага харчавання (халодныя закускі, гарачыя стравы, кандытарскія вырабы і напоі), дарожны набор, камплект друкаванай прадукцыі.

Кошт праезду па маршруце Мінск–Масква, а таксама ў зваротным напрамку ў вагоне №1 (базавы клас) складае BYN 49,38 і ў вагонах №2-5 (эканом клас) – BYN 50,21. Дадатковай паслугай для пасажыраў вагонаў №2-5 з'яўляецца доступ да мультымедыйнага парталу «Спадарожнік», плата за які ўключана ў кошт білета. Інфармацыйна-забаўляльная сістэма змяшчае відэакантэнт, друкаваныя выданні, аўдыёкнігі і музычныя творы. У вагоне №1 (базавы клас) прадугледжана магчымасць праезду пасажыраў з хатнімі жывёламі.

Усе пасажыры цягніка маюць магчымасць дадаткова набыць чайную прадукцыю і тавары на працягу ўсёй дарогі за безнаяўны разлік па банкаўскіх картах міжнародных плацежных сістэм і наяўны разлік у расійскіх рублях.

Цягнік абсталяваны сістэмай кандыцыянавання паветра. У салоне ўстаноўлены кулеры з пітной вадой, маюцца разеткі для зарадкі мабільных прылад.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пры ўездзе на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, абавязаны мець даведку пра абследаванне на каронавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней, чым за тры дні да даты пачатку паездкі. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў суправаджальных асоб), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце.

Падчас паездкі ў Рэспубліку Беларусь замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама павінны мець названы вышэй медыцынскі дакумент.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год