Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні сакавіцкіх святаў

04 сакавіка 2021

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у раней прызначаных цягніках і цягніках рэгулярных зносін.

Так, у перыяд з 5 да 9 сакавіка 2021 года ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах ужо прызначана 19 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Полацк–Мінск, Гомель–Магілёў, Мінск–Светлагорск, Крычаў–Орша–Мінск. З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прадугледжана на 5 і 8 сакавіка.

Ужо сёння на святочныя дні на цягнікі з нумараванымі месцамі Беларускай чыгункай рэалізавана больш за 60 тысяч білетаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення дадзеных цягнікоў, кошце праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год