Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

16 лютага 2021

Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 Гомель-Мінск, адпраўленнем з Гомеля 16 лютага 2021 года ў 7:00, у сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю рухомага саставу быў спынены на перагоне Салтанаўка-Хальч у 7:40.

Беларускай чыгункай былі прыняты меры па ліквідацыі няспраўнасці і арганізацыі руху дадзенага цягніка да станцыі Жлобін.

У мэтах дастаўкі пасажыраў ад станцыі Жлобін да станцыі Мінск-Пасажырскі была арганізавана перасадка пасажыраў цягніка № 707 Гомель-Мінск у іншы рухомы састаў. У 11:22 электрацягнік у зносінах Жлобін-Мінск адправіўся са станцыі Жлобін.

Арыентыровачны час спазнення цягніка складзе 3 гадзіны 40 хвілін.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння пасажыраў за прычыненыя нязручнасці і інфармуе, што БЧ па звароце пасажыраў будзе ажыццяўляцца кампенсацыя кошту праезду ў адпаведнасці з пунктам 74 Правілаў перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Акрамя таго, у адпаведнасці з пунктам 132 Статута чыгуначнага транспарту агульнага карыстання прадугледжана выплата няўстойкі за спазненне цягніка.

Так, пасажыры, якія спынілі сваю паездку, могуць атрымаць ад перавозчыка кошт праезду за ненакіраваную адлегласць. Пасажыры, якія працягнулі свой шлях да станцыі Мінск-Пасажырскі ў прадстаўленым цягніку, могуць атрымаць ад перавозчыка пакрыццё розніцы ў агульным кошце праезду з улікам руху ад станцыі Жлобін у вагонах ніжэйшага класа, а таксама няўстойку за спазненне прыбыцця цягніка.

Названыя выплаты будуць ажыццяўляцца пры звароце пасажыра ў білетныя касы станцый Мінск-Пасажырскі і Гомель. Пасажыру неабходна прад'явіць у касу арыгінал праязнога дакумента або выдадзенае перавозчыкам пацверджанне змены ўмоў праезду (у выпадку праезду па электронным праязным дакуменце).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2021 год