Навіны для пасажыраў
Снежань
-
31 снежня 2020Беларуская чыгунка ў навагоднія і калядныя святы працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на запатрабаваных у пасажыраў маршрутах
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у саставах, прызначаных раней.
Чытаць далей… -
29 снежня 2020Увазе пасажыраў!
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 29 снежня 2020 года на ўчастках Орша-Мінск, Орша-Віцебск, Орша-Магілёў, Орша-Крычаў некаторыя пасажырскія цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка руху.
Чытаць далей… -
18 снежня 2020Беларуская чыгунка прызначыла больш за 80 дадатковых цягнікоў на час навагодніх і калядных святаў
Цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Брэст–Віцебск, Гродна–Мінск, Гродна–Крычаў–Камунары.
Чытаць далей… -
14 снежня 2020Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў і працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае перыядычнасць іх курсіравання.
Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў дадатковыя цягнікі прызначаны ў зносінах Брэст–Віцебск і Гродна–Мінск.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №652/651 Брэст-Віцебск-Брэст адправіцца з Брэста і Віцебска 24, 27, 30 снежня 2020 года і 3, 10 студзеня 2021 года.
Чытаць далей… -
14 снежня 2020Беларуская чыгунка інфармуе
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 15.12.2020 з 9:00 да 10:00 будзе зачынена магчымасць куплі электронных праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі з ненумараванымі месцамі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта БЧ (pass.rw. by) і мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».
Чытаць далей…