Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За «папараць-кветкай» разам з БЧ. Беларуская чыгунка арганізуе 11 і 12 ліпеня дастаўку пасажыраў на свята «Купалле» ў аг. Александрыю

10 ліпеня 2020

Прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыю Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці па чыгунцы можна як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі.

11 і 12 ліпеня БЧ прызначыла 13 дадатковых цягнікоў, графік руху якіх узгоднены па часе з пачаткам і заканчэннем мерапрыемстваў.

11 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны 9 дадатковых цягнікоў зносінамі Магілёў-Копысь-Магілёў і Орша-Копысь-Орша.

12 ліпеня дадаткова будуць курсіраваць 4 цягніка ў зносінах Копысь-Магілёў і Копысь-Орша.

Акрамя таго, магчымасць наведаць свята «Купалле» сёння ёсць у жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі. Прыехаць на мерапрыемства можна таксама цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, ажыццявіўшы перасадку на станцыі Орша-Цэнтральная і Магілёў.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ. Нагадваем, што папярэдні продаж білетаў ужо адкрыта.

У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выконваць масачны рэжым і карыстацца антысептыкамі.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошту праезду жадаючыя наведаць рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год