Навіны для пасажыраў
Ліпень
-
17 ліпеня 2020Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначных мастоў на перагонах Грыцавец–Лясная і Бяроза Картузская–Аранчыцы ўчастка Баранавічы-Брэст з 8.00 21 ліпеня да 7.00 22 ліпеня зменены парадак праезду ў зносінах Мінск–Брэст–Мінск.
Чытаць далей… -
10 ліпеня 2020У першы рэйс цягнік на «Славянскі базар у Віцебску» адправіцца 16 ліпеня
Дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск—Мінск, які Беларуская чыгунка традыцыйна прызначае на час правядзення фестывалю, будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 16 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 17 па 20 ліпеня.
Чытаць далей… -
10 ліпеня 2020За «папараць-кветкай» разам з БЧ. Беларуская чыгунка арганізуе 11 і 12 ліпеня дастаўку пасажыраў на свята «Купалле» ў аг. Александрыю
Прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыю Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці па чыгунцы можна як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі.
Чытаць далей… -
07 ліпеня 2020Да 31 кастрычніка працягваецца перыяд прадастаўлення 50%-най скідкі на праезд у цягніках БЧ для пенсіянераў па ўзросту
Адпаведны Указ №252 6 ліпеня 2020 года падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Дакумент уносіць змяненні ў дзеючы Указ ад 29 красавіка 2011 года №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», згодна з якім штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, прадастаўлялася скідка 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.
Чытаць далей…
Для набыцця праязных дакументаў у чыгуначных касах са скідкай трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе. Акрамя таго, ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце да 31 кастрычніка могуць аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Звяртаем увагу, што прадастаўленне гэтай ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.