Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Чэрвень

  • 30 чэрвеня 2020
    Беларуская чыгунка пашырае магчымасці дыстанцыйных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў

    У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі Беларуская чыгунка працягвае ўкараняць новыя магчымасці дыстанцыйных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў.

    З 30 чэрвеня Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай пры куплі білета на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by). 

    Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.


    Чытаць далей…
  • 26 чэрвеня 2020
    На час правядзення «Славянскага базару» ў 2020 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск і назад

    Беларуская чыгунка на час правядзення ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск.

    Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 16 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 17 па 20 ліпеня.

    Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.08.

    Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.12 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.42.

    Чытаць далей…
  • 25 чэрвеня 2020
    Беларуская чыгунка 11 і 12 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

    Прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыя, размешчаны на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей, традыцыйна можна па чыгунцы як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі.

    Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

    Так, 11 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:

    Чытаць далей…
  • 18 чэрвеня 2020
    21 чэрвеня Беларуская чыгунка адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск

    Са Светлагорска ў першы рэйс цягнік № 754 Светлагорск-на-Бярэзіне—Мінск адправіцца 21 чэрвеня ў 19:04 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 21:44. З Мінска цягнік № 754 Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне ўпершыню адправіцца 26 чэрвеня ў 15:50 і прыбудзе ў Светлагорск у 18:47. Далей гэтыя цягнікі будуць курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях.

    Для арганізацыі штодзённай перавозкі пасажыраў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск прадугледжана курсіраванне цягніка № 756. З Мінска цягнік № 756 Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне адправіцца ў першы рэйс 21 чэрвеня ў 20:48 і прыбудзе ў Светлагорск у 23:47. У адваротным кірунку цягнік адправіцца са Светлагорска 22 чэрвеня ў 05:01 і прыбудзе ў Мінск у 07:53.

    Па маршруце руху цягнікоў прадугледжаны прыпынкі на станцыях Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

    Гэтыя цягнікі будуць абслугоўвацца сучасным, камфортным рухомым саставам.

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2020
    Беларуская чыгунка спрашчае выкарыстанне электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі

    Уведзены новы спосаб афармлення электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі - гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа.

    Раней пры праездзе па электронным білеце патрабавалася прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Цяпер аформіць электронны білет на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа на сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» можна з указаннем нумара мабільнага тэлефона пасажыра. Новая функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.

    Чытаць далей…