Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

05 красавіка 2020

У сувязі з паведамленнем ААТ «РЖД» на падставе рашэння Расспажыўнагляду часова адмяняецца курсіраванне цягнікоў, якія ідуць транзітам праз Рэспубліку Беларусь:

№ 30/29 Калінінград–Масква адпраўленнем з Калінінграда з 06.04.2020, з Масквы з 07.04.2020;

№ 80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Калінінграда з 07.04.2020, з Санкт-Пецярбурга з 09.04.2020.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікi можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў). Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Аб аднаўленні курсіравання дадзеных цягнікоў будзе абвешчана дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год