Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе! З 00:00 гадзін 18.03.2020 змяняецца маршрут руху цягнікоў, якія курсіруюць у прыгранічных зносінах з Расійскай Федэрацыяй

17 сакавіка 2020

Паводле распараджэння ўрада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р з 00:00 гадзін 18.03.2020 да 00:00 гадзін 01.05.2020 часова абмяжоўваецца ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з дадзеным рашэннем цягнікі Беларускай чыгункі, якія курсіруюць у прыгранічных зносінах з Расійскай Федэрацыяй, з 18.03.2020 будуць накіроўвацца змененым маршрутам да апошняй прыгранічнай станцыі Рэспублікі Беларусь.

Так цягнікі № 6641/6644, № 6643/6646 Віцебск–Рудня–Віцебск будуць курсіраваць у зносінах Віцебск–Завольша–Віцебск.

Цягнікі № 6184/6183, № 6186/6185 Орша–Краснае–Орша будуць рухацца па маршруце Орша–Асінаўка–Орша.

Цягнікі № 6545/6546 Крычаў–Сураж–Крычаў будуць курсіраваць у зносінах Крычаў–Бялынкавічы–Крычаў.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы, аформленыя ў пунктах продажу БЧ, на цягнікі, якія курсіруюць у прыгранічных зносінах паміж станцыямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (для жыхароў Беларусі), а таксама +375 222 39 25 47 (для пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год