Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльных тарыфных прапановах на цягнік №100 Мінск—Запарожжа і на асобныя цягнікі ў Расію

26 снежня 2017

У перыяд навагодніх святаў і канікул Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца спецыяльнай прапановай на Украіну і ў Расію.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ў сярэднім на 20% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на цягнік №100 Мінск—Запарожжа ў перыяд з 1 па 8 студзеня 2018 года на месцы, якія яшчэ не рэалізаваны ў свабодным продажы за 1 суткі і менш да адпраўлення цягніка.

Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю «Навагодняй прапановы» на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 40% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія яшчэ не рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш да адпраўлення.

Навагодняя прапанова дзейнічае на цягнік №132 Брэст—Масква адпраўленнем з 27 па 30 снежня 2017 года і 1 і 2 студзеня 2018 года.

 На цягнікі: №2 Мінск—Масква, №1 Масква—Мінск і № 26 Мінск—Масква адпраўленнем 31 снежня.

А таксама на цягнік №131 Масква—Брэст адпраўленнем з 6 па 8 студзеня 2018 года. З інфармацыяй аб кошту праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год