Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 1 студзеня 2017 года Беларуская чыгунка спрашчае правілы правозу хатніх жывёл у міжнародных зносінах

14 снежня 2016

Новаўвядзенне датычыцца тых пасажыраў, чый гадаванец (сабака, кошка, птушка) змешчан у спецыяльную тару, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.

У гэтым выпадку пасажыру не патрабуецца выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней.

Дадатковая плата за правоз пакаёвых жывёл у дадзеным выпадку таксама спаганяцца не будзе. Перавозка ажыцяўляецца ў кошт усталяванай нормы правозу ручной паклажы. Для размяшчэння жывёл у тары павінны выкарыстоўвацца месцы, прызначаныя для захоўвання ручной паклажы ў вагоне.

 

Аднак, сабакі, не змешчаныя ў спецыяльную тару, павінны перавозіцца ў асобным купэ купэйнага вагона пры наяўнасці намордніка і ланцужка. Дазваляецца перавозка не больш за дзве сабакі у адным купэ. Пры гэтым пасажыр абавязаны аплаціць кошт месцаў у купэ.

Нагадваем, што ва ўсіх выпадках пры перавозцы пакаёвых жывёл у абавязковым парадку патрабуюцца адпаведныя ветэрынарныя дакументы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год