Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 70 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні калядных і навагодніх святаў

13 снежня 2016

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні калядных і навагодніх святаў. Прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.

У міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 40 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Масква—Брэст, Калінінград—Масква—Калінінград і Баранавічы—Масква—Баранавічы.

У міжрэгіянальным паведамленні ў навагоднія святы дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршрутах Мінск—Брэст—Мінск, Гомель—Мінск—Гомель, Магілёў—Мінск—Магілёў, Гродна—Мінск—Гродна.

Па найбольш папулярным у пасажыраў напрамках у святочныя дні будуць дадаткова курсіраваць цягнікі здвоенымі саставамі:

 

№ 708/707 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска 30, 31.12.2016, 01, 02.01.2017; з Гомеля 31.12.2016, 01,02,03.01.2017;

№ 701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 02.01.2017, з Брэста 03.01.2017;

№ 716/715 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 02.01.2017;

№ 710/709 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 30.12.2016 і 01.01.2017.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў з улікам росту пасажырапатоку.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год