Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • 29 снежня 2014
    Беларуская чыгунка вызначыла мільённага Інтэрнэт-пасажыра

    У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2014 года, ўстаноўлены продаж мільённага электроннага праязнога дакумента на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by.

    Мільённае месца з пачатку 2014 заказана ў сістэме продажаў 19 снежня ў 21 гадзіну 13 хвілін.

    Мільённы Інтэрнэт-пасажыр здзейсніць паездку 30 снежня цягніком № 757БА ў зносінах Мінск—Баранавічы.

    30 снежня ў 15.00 на станцыі Мінск-Пасажырскі мільённаму Інтэрнэт-пасажыру будзе ўручаны сертыфікат, які пацвярджае яго статус і памятны падарунак ад Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 29 снежня 2014
    Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка з 29 снежня прызначыла цягнік №100/99 Мінск—Запарожжа

    Па ўзгадненні c чыгуначнай адміністрацыяй «Укрзалiзніця» раней адменены цягнік №100/99 Мінск—Сімферопаль з 29 снежня прызначаны па запатрабаваным маршруце з устойлівым пасажырапатокам Мінск—Запарожжа-1.

    З 29 снежня цягнік адпраўляецца з Мінска па няцотных чыслах па дзейсным раскладзе цягніка №100/99. Час адпраўлення саставу са сталіцы Беларусі — 7.45, прыбыцця ў Запарожа — 4.28 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з 31 снежня таксама па няцотных днях у 00.52 і прыбываць у Мінск у 23.56.

    Пасажыры, што раней аплацілі білеты на цягнік №100/99, могуць рухацца па ім да станцый, размешчаных паміж Мiнскам і Запарожжам.

    Чытаць далей…
  • 27 снежня 2014
    Да ўвагi пасажыраў!

    У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 27.12.2014 адмяняецца цягнік №100/99 Мінск—Сімферопаль адпраўленнем з Мінска, з 28.12.2014 адпраўленнем з Сімферопаля.

    Сёння, 27 снежня, цягнік №100 пройдзе толькі ў зносінах Мінск—Гомель з прадугледжанымі прыпынкамі па станцыях Беларускай чыгункі.

    У сувязі з адменай цягніка №100/99 і зменамі ў графіку руху цягнікоў Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі білеты на гэты цягнік, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты поўны кошт праязных дакументаў і прапанаваны магчымыя варыянты праезду.

    Звяртаем увагу на неабходнасць удакладняць інфармацыю праз даведачныя службы, білетныя касы вакзалаў і на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ўважліва планаваць паездкі з улікам змяненняў у графіку руху цягнікоў.

    Беларуская чыгунка прымае ўсе магчымыя меры па своечасовым інфармаванні пасажыраў і аператыўным вырашэннi пытанняў, якія ўзнікаюць, і прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

    Чытаць далей…
  • 22 снежня 2014
    Абноўлены пасажырскi будынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя адкрые дзверы для пасажыраў

    Адкрыццё пасажырскага будынка на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя пасля правядзення капітальнага рамонту плануецца 24 снежня.

    Сімвалічна, што мерапрыемства пройдзе напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня беларускай магістралі спаўняецца 152 годы.

    Рэгулярны чыгуначны рух на ўчастку Мінск—Брэст праз станцыю Баранавічы-Цэнтральныя быў адкрыты ў лістападзе 1871. Цяперашняе аблічча будынак набыў ў 1946 годзе.

    Кожныя суткі тут адпраўляюцца 13 пар цягнікоў міжнародных ліній, 5 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа, 13 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

    Чытаць далей…
  • 02 снежня 2014
    Беларуская чыгунка са снежня пачала эксперымент па перавозцы багажу па новай тэхналогіі ў цягніку №652/651 Брэст—Мінск

    З мэтай пашырэння спектру забяспечваемых паслуг і павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ў якасці эксперыменту укараніла новую паслугу па перавозцы багажу (грузабагажу) насельніцтва ў спецыяльна абсталяваным купэ цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 БрэстМінск.

    Пасажырам, жадаючым перавезці або даставіць з аднаго горада ў іншы асабістыя рэчы ў цягніку №652/651 БрэстМінск, дастаткова аплаціць новую паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе і здаць багаж у вагон №5 пасля падачы цягніка на пасадку або папярэдне ў багажнае аддзяленне. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць багаж адразу з вагона або атрымаць яго пазней у багажным аддзяленні.

    Новая тэхналогія спрашчае працэс афармлення і транспарціроўкі багажу, дазваляе аптымізаваць выдаткі па яго перавозцы ў багажных вагонах. У цяперашні час багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў, якія курсiруюць па пэўных маршрутах. Пры гэтым аплаціць перавозку багажу, а таксама атрымаць яго ў пункце прызначэння можна толькі ў багажных аддзяленнях. Яшчэ адна перавага перавозкі багажу па новай тэхналогіі зручныя тэрміны дастаўкі. Сёння багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў толькі па вызначаных днях (у сярэднім не часцей за два разы на тыдзень), а перавезці багаж ў спецыяльным купэ цягніка №652 / 651 БрэстМінск можна ў любы дзень акрамя нядзелі.

    Чытаць далей…