З 16 верасня аплаціць білеты на сайце Беларускай чыгункі можна па картках плацежных сістэм Visa International і MasterCard WorldWide любога банка свету
17 верасня 2013
Беларуская чыгунка зрабіла чарговы крок па ўдасканаленні анлайн -сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў. З 16 верасня сэрвіс продажу білетаў на сайце www. poezd.rw.by ў рэжыме доследнай эксплуатацыі падлучаны да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу. Гэта азначае, што ў пасажыраў з'явілася магчымасць аплачваць білеты па банкаўскіх картках Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro міжнародных плацежных сістэм Visa International і MasterCard World Wide любога банка свету.
Новаўвядзенне не толькі дазваляе набыць праз Інтэрнэт білет на цягнік уладальнікам картак замежных банкаў, але і спрашчае гэты працэс для трымальнікаў картак беларускіх банкаў. Да гэтага часу аплаціць білеты ў рэжыме анлайн можна было толькі пры дапамозе плацежных картак беларускіх банкаў, падлучаных да інтэрнэт-банкінгу, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money. Зараз для таго, каб аплаціць білеты карткамі Visa, Visa Electron, MasterCard і Maestro можна не рэгістравацца ў сістэмах інтэрнэт-банкінгу. Карыстальніку досыць ўвесці ў сістэме інтэрнэт-плацяжоў рэквізіты карты, а таксама прайсці дадатковую аўтэнтыфікацыю.
У бліжэйшы час магчымасць аплаты праязных дакументаў праз новую аплатную сістэму атрымаюць і ўладальнікі картак сістэмы БЕЛКАРТ.
Папулярнасць паслугі Беларускай чыгункi па продажы праязных дакументаў праз Інтэрнэт пастаянна расце. У студзені - жніўні бягучага года праз інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі было набыта 318 тыс. білетаў на цягнікі, у тым ліку з паслугай электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць іх у білетнай касе, — 193 тыс. білетаў. У жніўні бягучага года пасажыры Беларускай чыгункі з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі аплацілі праз Інтэрнэт больш за 34 тыс. білетаў, што перасягнула ўзровень студзеня бягучага года ў 3,5 разы.
Нагадваем, сёння праз Інтэрнэт можна аплаціць білеты на ўсе цягнікі, якія курсiруюць па Беларускай чыгунцы. Пры афармленні ў касе аплачаных праз Інтэрнэт праязных дакументаў пасажыру досыць прад'явіць касіру бланк заказу на паездку (альбо паведаміць нумар заказу — 14 лічбаў) і дакумент, які сведчыць асобу. Атрымаць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы таксама можа давераная асоба пасажыра, якой дастаткова прад'явіць касіру свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.
Пры куплі праязнога дакумента праз Інтэрнэт можна скарыстацца дадатковай паслугай — электроннай рэгістрацыяй на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах Беларусі, а таксама на 17 пар цягнікоў у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск -Рыга.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год