Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі паломнікаў ў Будслаў на святкаванне 400-годдзя знаходжання тут Будслаўскай іконы Маці Божай
02 ліпеня 2013
У сувязі з правядзеннем 5—6 ліпеня ў Будславе ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю здабыцця Будслаўскай іконы Маці Божай, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі паломнікаў.
На 5 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік № 6672 Маладзечна—Круляўшчызна, які адправіцца з Маладзечна ў 16.50 і прыбудзе ў Будслаў у 18.16. У зваротным кірунку пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік № 6671 Парафьянаў—Маладзечна, які адправіцца з Будслава 6 ліпеня ў 14.49 і прыбудзе ў Маладзечна ў 16.17.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год