Больш за 290 пасажыраў перавезена мадэрнізаваным дызель-цягніком ДР1Б па маршруце Мінск–Вільнюс
28 мая 2013
Цягнік пачаў курсіраваць з 26 мая гэтага года ў рамках графіка руху пасажырскіх цягнікоў на 2013/2014 гады. Час у шляху цягніка быў скарочаны на 30 хвілін і склаў 2 гадзіны 30 хвілін.
Скарачэнне часу ў шляху было дасягнута дзякуючы выкарыстанню беларускім бокам сучаснай тэхналогіі арганізацыі пагранічных і мытных працэдур, якія былі праведзены на ўчастку Маладзечна–Гудагай у шляху руху цягніка.
На станцыі Вільнюс аналагічныя аперацыі былі арганізаваны памежнымі і мытнымі органамі Літвы ў спецыялізаваным тэрмінале.
Беларуская чыгунка звярнула ўвагу літоўскіх калег на неабходнасць удасканалення пагранічнага і мытнага кантролю на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год