Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені-лютым аб'ём перавозак пасажыраў на 3,1%
05 сакавіка 2013
Па папярэдніх дадзеных, па Беларускай чыгунцы ў студзені–лютым бягучага года было перавезена 13,1 млн. пасажыраў. Гэта перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 3,1%.
У тым ліку аб'ём перавозак пасажыраў у межах рэспублікі па выніках двух месяцаў павялічыўся на 3,4%. Пры гэтым перавозкі пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах ўзраслі на 17,8%.
Пасажыраабарот у студзені–лютым узрос на 4,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год