Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2023 года

Верасень

  • Беларуская чыгунка 20 верасня 2023 года адправіла 1000-ы кантэйнерны цягнік з Беларусі ў Кітай!
    21 верасня 2023
    Беларуская чыгунка 20 верасня 2023 года адправіла 1000-ы кантэйнерны цягнік з Беларусі ў Кітай!

    1000 кантэйнерных цягнікоў – гэта больш за 60 тысяч кантэйнераў, у якіх з Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку была адпраўлена прадукцыя айчынных прадпрыемстваў: угнаенні, прадукцыя дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання і інш. Дарэчы, калі ўсе гэтыя цягнікі аб'яднаць у адзін, то яго даўжыня складзе больш за 800 кіламетраў, што перавышае адлегласць ад Мінска да Масквы.

    Пагрузка і фарміраванне кантэйнерных цягнікоў ажыццяўляюцца на 18 станцыях Беларускай чыгункі, адкуль яны адпраўляюцца ў больш чым 30 гарадоў 13 правінцый Кітая.

    Юбілейны 1000-ы кантэйнерны цягнік даставіць у Кітай беларускія калійныя ўгнаенні.

    Чытаць далей…
  • Ёсць 50 мільёнаў тон грузаў!
    19 верасня 2023
    Ёсць 50 мільёнаў тон грузаў!

    18 верасня пагрузка грузаў на Беларускай чыгунцы з пачатку 2023 года дасягнула 50 мільёнаў тон. Дадзены аб'ём пагрузкі з'яўляецца адлюстраваннем развіцця эканомікі і ўстойлівай работы прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

    Гэта больш за 30 наменклатурных груп грузаў, якія вырабляюцца прадпрыемствамі нашай краіны, якія Беларуская чыгунка перавозіць як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Асноўнымі драйверамі росту сталі будаўнічыя грузы, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, нафта і нафтапрадукты, лясныя грузы, цэмент і шэраг іншай прадукцыі, запатрабаванай на знешніх рынках збыту.

    Для параўнання ў прошлым годзе ўзровень пагрузкі 50 мільёнаў тон на беларускай магістралі быў дасягнуты ў кастрычніку.

    З пачатку года рост пагрузкі да аналагічнага перыяду 2022 года склаў 9%. Гэта стала магчымым дзякуючы правадзімай Беларускай чыгункай працы сумесна з грузаўладальнікамі, міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь па выбудоўванні новых транспартна-лагістычных рашэнняў і пераарыентацыі экспартных грузапатокаў ва ўмовах трансфармацыі і змены рынкаў збыту.

    Чытаць далей…