Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе грузаўладальнікаў!

07 жніўня 2023

З мэтай прасоўвання прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынак Кітайскай Народнай Рэспублікі дасягнуты дамоўленасці паміж Беларускай чыгункай і транспартна-лагістычнай платформай «YuXinOu Logistics» (г. Чунцын, КНР) аб арганізацыі перавозак шляхам прычэпак гружаных адзіночных кантэйнераў да транзітных кантэйнерных цягнікоў, якія ідуць з краін Еўропы прызначэннем у КНР.

Лагістычным аператарам з беларускага боку вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі, якое аказвае комплексную паслугу па арганізацыі перавозак. Кантакты: +375 17 225 35 04, container@belint.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год