Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка арганізавала перавозку грузу ў зносінах Беларусь–Польшча па новым маршруце

20 кастрычніка 2020

Беларуская чыгунка сумесна з грузаўладальнікам праводзіць пастаянную работу па дыверсіфікацыі маршрутаў руху прадукцыі беларускіх экспарцёраў на знешнія рынкі збыту.

У рамках рэалізацыі гэтай стратэгіі 14 кастрычніка 2020 года са станцыі Барысаў адпраўлены першы паўнасастаўны цягнік з 30 вагонаў якія ажыццяўляюць перавозку дранкі. Гэты цягнік даставіў партыю драўнянай дранкі на адрас польскага атрымальніка. Маршрут перавозкі арганізаваны з удзелам АТ «Укрзалізныця» і шырокакалейнай чыгункі ў Рэспубліцы Польшча (ТАА ПКП Металургічная Шырокакалейная Чыгунка).

Для арганізацыі дадзенай перавозкі выкарыстаны спецыялізаваныя вагоны падвышанай умяшчальнасці для перавозкі дранкі. Адпраўка партыі грузу арганізаваным цягніком дазваляе паскорыць яго праход па ўсім маршруце. Пры гэтым дзякуючы дастаўцы па шырокакалейнай чыгунцы ў Рэспубліцы Польшча адсутнічае неабходнасць перагруза ў вагоны заходнееўрапейскай каляіны на памежных станцыях.

Арганізацыя перавозкі па дадзеным маршруце прызвана дапамагчы беларускім адпраўнікам выбудаваць лагістыку пастаўкі прадукцыі ў паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія рэгіёны Польшчы і дасць магчымасць у далейшым выкарыстоўваць дадатковыя альтэрнатыўныя маршруты пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год