Навіны грузаперавозак
Хуткі агляд 2018 года
- Снежань
- Жнівень
Снежань
-
04 снежня 2018Беларуская чыгунка працягвае актыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій
З 10 снежня 2018 года Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі кампаніямі Латвіі і Расіі пачынаюць ажыццяўленне лічбавых беспапяровых транзітных перавозак парожніх прыватных вагонаў у зносінах Латвія—Беларусь—Расія і назад.
Цяпер пры арганізацыі гэтых перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя СМГС, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).
Гэта падзея стала чарговым крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных у міжнародных зносінах і з'яўляецца важным тэхналагічным і тэхнічным пераўтварэннем грузавых перавозак, накіраваным на аптымізацыю, перш за ўсё ў сферы паскарэння працы і спрашчэння ўзаемадзеяння з кліентурай, зручнага і якаснага аказання паслуг.
Чытаць далей…