Навіны грузаперавозак
Студзень
-
26 студзеня 2015Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—ЕС—Кітай ў 2014 годзе павялічыўся ў 3 разы
Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—ЕС—Кітай было перавезена 40,6 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутовым эквіваленце), што перавысіла ўзровень 2013 года ў 3 разы.
Транзітам па Беларускай чыгунцы кантэйнерныя цягнікі перавозяць грузы з Кітая ў шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Германiю, Польшчу, Чэхію.
Усяго па выніках 2014 па БЧ кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 193,1 тыс. кантэйнераў ДФЭ. У цяперашні час па Беларускай чыгунцы грузы перавозяць 25 маршрутных кантэйнерных цягнікоў.
Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. Так, у сакавіку 2014 года пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік у рамках супрацоўніцтва паміж ТАА «Праектны офіс АТЛК» і DHL Global Forwarding з Кітая ў Еўропу.
У маі 2014 года ажыццёўлены паспяховы пропуск кантэйнернага цягніка па кірунку «Усход—Захад» Ухань (КНР)—Пардубiцэ (Чэхія) з прадукцыяй кітайскіх грузаадправіцеляў.
У чэрвені пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік з Чэскай Рэспублікі ў Казахстан (ст. Кустанай) з грузам машынакамплектаў для вытворчасці аўтамабіляў Hyundai.
Чытаць далей… -
23 студзеня 2015Беларуская чыгунка ў 2014 годзе перавезла больш 141 млн тон грузаў
Па Беларускай чыгунцы ў мінулым годзе было перавезена 141,4 млн тон грузаў, што склала 101% да ўзроўню 2013 года. У тым ліку перавозка грузаў на экспарт склала 42,4 млн тон, або 120,1% да ўзроўню 2013 года.
Па выніках мінулага года БЧ забяспечыла пагрузку 83,5 млн т грузаў (105% да ўзроўню 2013).
Грузаабарот чыгуначнага транспарту ў 2014 годзе склаў 45 млрд тарыфных тона-кіламетраў, што перавысіла ўзровень 2013 на 2,7%.
Чытаць далей…