Навіны грузаперавозак
Снежань
-
01 снежня 2014Беларуская чыгунка з I квартала 2015 будзе афармляць усе электронныя юрыдычна значныя перавозачныя дакументы пры дапамозе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка»
Беларуская чыгунка разам з укараненнем новых інфармацыйных тэхналогій у працэсы грузавой і камерцыйнай працы праводзіць мэтанакіраваную работу па аптымізацыі ўжо эксплуатуемых інфармацыйных сістэм.
Чарговым крокам у гэтым кірунку стане стварэнне і прымяненне з I квартала 2015 ўсіх электронных юрыдычна значных перавозачных, грузасуправаджальных і іншых тэхналагічных дакументаў чыгуначнага транспарту ў інтэрфейсе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка».
У сувязі з гэтым з 2 лютага 2015 будзе выведзена з эксплуатацыі аўтаматызаваная падсістэма падачы электронных заявак (АПЗ) на перавозку грузаў формы ДУ-12, з якой пачыналася ўкараненне электронных дакументаў на чыгуначным транспарце.
Чытаць далей…