Навіны грузаперавозак
Красавік
-
21 красавіка 2014Па Беларускай чыгунцы транзітам прайшлі два кантэйнерныя цягнікi, арганізаваныя пры ўдзеле ТАА «Праектны офіс АТЛК»
У красавіку бягучага года з Кітая ў Еўропу па тэрыторыі Беларусі прайшлі два кантэйнерныя цягнікi па маршруце Сучжоу (правінцыя Цзянсу)—Забайкальск— Брэст—Варшава, арганізаваныя у рамках супрацоўніцтва паміж ТАА «Праектны офіс АТЛК» і «DHL Global Forwarding».
Аператарам па тэрыторыі Беларусі з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі».
Гэтыя цягнікi пераадолелі адлегласць каля 11 тысяч км за 13 дзён. Для параўнання: толькі марская частка перавозкі кантэйнераў з Кітая ў Еўропу займае 45—60 дзён.
Чытаць далей…