Карпаратыўныя навіны
Хуткі агляд 2025 года
- Люты
- Студзень
Люты
-
03 лютага 2025У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася папярэдняя гутарка па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў 2025 года чыгуначных спецыяльнасцяў
31 студзеня 2025 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (БелДУТ) адбылася папярэдняя гутарка па пытаннях працаўладкавання выпускнікоў 2025 года чыгуначных спецыяльнасцяў, у якім прынялі ўдзел намеснік Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Пётр Стоцкі, прадстаўнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі – заказчыкаў кадраў.
Чытаць далей…
На гутарцы прысутнічалі больш за 200 студэнтаў БелДУТа, якія праходзяць навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. -
03 лютага 202531 студзеня 2025 года на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску падвялі вынікі дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ў 2024 годзе
На тэхніка-эканамічным савеце, які адбыўся 31 студзеня 2025 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі, былі падведзены вынікі работы беларускай магістралі ў 2024 годзе, вызначаны задачы і планы яе развіцця на 2025 год. У рабоце савета прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Рыгор Глазко, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, галіновай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама начальнікі службаў і арганізацый Беларускай чыгункі.
Чытаць далей…
З асноўным дакладам выступіў Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч. Кіраўнік магістралі праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за справаздачны перыяд, выкананні асноўных фінансава-эканамічных паказчыкаў, а таксама пазначыў асноўныя задачы для забеспячэння стабільнай работы магістралі на 2025 год, у тым ліку, з улікам абвешчанага Кіраўніком дзяржавы года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці. -
03 лютага 2025Прадстаўнікі Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прынялі ўдзел у X З'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску
З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – гэта вышэйшы орган ФПБ, дзе разглядаюцца вынікі працы за пяць гадоў, а таксама вызначаецца стратэгія на наступную пяцігодку.
Чытаць далей…
Прывітанне ўдзельнікам З'езда накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.