Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • Паважаныя калегі, пасажыры і дзелавыя партнёры!
    31 снежня 2024
    Паважаныя калегі, пасажыры і дзелавыя партнёры!

    Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі Хрыстовымі!

    Адыходзячы 2024-ы год быў напоўнены важнымі падзеямі ў жыцці нашай роднай краіны і беларускай магістралі. Чыгуначнікі ў гэтым годзе працавалі годна. Разам нам удалося забяспечыць бесперабойную працу чыгуначнага транспарту на карысць эканомікі краіны, пашырыць геаграфію паставак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў на экспарт, умацаваць транспартныя сувязі паміж рэгіёнамі рэспублікі. Дзякуючы добрасумленнай працы шматтысячнага калектыву стальной магістралі мы працягвалі мадэрнізацыю інфраструктуры і абнаўленне рухомага саставу, развівалі інфармацыйныя сэрвісы ў пасажырскім і грузавым комплексах.

    Новы год заўсёды звязаны з стваральнымі памкненнямі, надзеяй на лепшае і верай у будучыню. Будучыня беларускай чыгункі залежыць ад намаганняў і эфектыўнай работы кожнага з нас. Наперадзе – не менш адказныя задачы, новыя мэты і працоўныя перамогі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», накіраванай на папярэджанне дзіцячага траўматызму
    30 снежня 2024
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», накіраванай на папярэджанне дзіцячага траўматызму

    З 13 па 24 снежня 2024 года напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла акцыю «Дзеці і бяспека», накіраваную на прафілактыку няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў
    30 снежня 2024
    На Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў

    27 снежня 2024 года ў дзень нараджэння Беларускай чыгункі ў Цэнтры кіравання перавозкамі з удзелам галоўнага інжынера магістралі Сяргея Навадворскага прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ.

    Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі, вядучыя пытанні рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці.

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні свайго Дня нараджэння Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў Еўразійскай прэміі «Магістраль Awards»
    30 снежня 2024
    Напярэдадні свайго Дня нараджэння Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў Еўразійскай прэміі «Магістраль Awards»

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў Еўразійскай прэміі ў галіне транспарту і лагістыкі «Магістраль Awards» прайшла 19 снежня 2024 года ў г.Астане. Беларуская чыгунка стала пераможцам у намінацыі «Лідар лічбавай лагістыкі» з праектам «Аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка». Дадзены праект быў створаны з мэтай цыфравізацыі чыгуначных грузавых перавозак і аказання транспартных і спадарожных паслуг.

    Чытаць далей…
  • 27 снежня 2024 года на Беларускай чыгунцы прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 162-годдзю стальной магістралі
    30 снежня 2024
    27 снежня 2024 года на Беларускай чыгунцы прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 162-годдзю стальной магістралі

    Традыцыйна, да Дня нараджэння Беларускай чыгункі, лепшыя чыгуначнікі былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі. Усяго ў гэтыя святочныя дні больш за 340 работнікаў стальной магістралі ўдастоены вышэйшых галіновых узнагарод, больш за 50 – узнагарод Міністэрства транспарту і камунікацый.

    Урачыстая цырымонія адбылася ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пры ўдзеле Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча. Начальнік чыгункі падзякаваў працаўнікам стальной магістралі за адказную, добрасумленную працу і прафесіяналізм. Ён адзначыў, што сёння, як і шмат гадоў таму, чыгуначнікі з'яўляюцца надзейнай апорай дзяржавы і важным звяном у сістэме забеспячэння пасажырскіх і грузавых перавозак: «Дзякуючы вашаму неацэннаму вопыту, энергіі і энтузіязму, укладу кожнага з вас у камандную працу беларуская магістраль актыўна развіваецца і рухаецца наперад».

    Чытаць далей…
  • Паважаныя працаўнікі стальной магістралі! Дарагія ветэраны!
    26 снежня 2024
    Паважаныя працаўнікі стальной магістралі! Дарагія ветэраны!

    Віншуем вас са 162-годдзем Беларускай чыгункі!

    Будаўніцтва чыгункі на беларускай зямлі адыграла ключавую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны.

    За больш чым паўтаравекавую гісторыю Беларуская чыгунка прайшла вялікі шлях, умацавала свой статус, стала сучаснай і высокатэхналагічнай.

    Сёння, як і шмат гадоў таму, чыгуначнікі з'яўляюцца надзейнай апорай дзяржавы і важным звяном у сістэме забеспячэння пасажырскіх і грузавых перавозак. Дзякуючы ўпартай працы і высокаму прафесіяналізму, пераемнасці пакаленняў і наватарству мы маем вялікія перспектывы для паляпшэння якасці аказваемых паслуг і выканання дзяржаўных задач.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка традыцыйна далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
    23 снежня 2024
    Беларуская чыгунка традыцыйна далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    Напярэдадні навагодніх святаў, 20 снежня 2024 года, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва і прафсаюзны актыў Упраўлення Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай школы-інтэрната.

    Звяртаючыся да выхаванцаў і педагогаў дадзенай установы адукацыі, Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч адзначыў, што рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», якую ініцыяваў Прэзідэнт Беларусі, выдатная магчымасць стварыць адзін аднаму святочны настрой: «Задача кожнага дарослага падарыць дзецям не толькі асаблівую ўвагу і клопат, але і радасць, веру ў казку і цуды». Валерый Емяльянавіч пажадаў хлопцам моцнага здароўя, радасных падзей і выканання самых запаветных жаданняў у надыходзячым годзе.

    Чытаць далей…
  • У Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД»
    20 снежня 2024
    У Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД»

    17 снежня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу адбыліся перамовы Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча з кіраўніком Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Віктарам Галамолзіным.

    У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак, узаемадзеянне іх структурных падраздзяленняў па арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак (у тым ліку ў частцы турыстычных маршрутаў) у 2024 годзе і перспектывы іх развіцця ў 2025 годзе.

    Таксама ў час перагавораў былі закрануты пытанні мадэрнізацыі ўчасткаў інфраструктуры Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак, якая ідзе з апярэджаннем.

    Чытаць далей…
  • 18 снежня 2024 года Беларускай чыгункай сумесна з Кастрычніцкай чыгункай-філіялам ААТ «РЖД» арганізавана правядзенне ў Санкт-Пецярбургу Круглага стала па пытаннях арганізацыі дастаўкі грузаў у зносінах Беларусь – Расія
    19 снежня 2024
    18 снежня 2024 года Беларускай чыгункай сумесна з Кастрычніцкай чыгункай-філіялам ААТ «РЖД» арганізавана правядзенне ў Санкт-Пецярбургу Круглага стала па пытаннях арганізацыі дастаўкі грузаў у зносінах Беларусь – Расія

    Круглы стол «Лагістычныя рашэнні дастаўкі грузаў у зносінах Беларусь – Расія. Магчымасці партоў Паўночна-Заходняга рэгіёна» прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу прадстаўнікоў Беларускай і Расійскіх чыгунак пры ўдзеле консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Санкт-Пецярбургу, адміністрацый марскіх партоў, экспедытарскіх кампаній пад старшынствам Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча.

    Мерапрыемства сабрала каля 100 удзельнікаў з 60 кампаній, у тым ліку беларускіх экспарцёраў нафтаперапрацоўчай, хімічнай, лясной, дрэваапрацоўчай і іншых галін прамысловасці, а таксама прадстаўнікоў транспартна-лагістычных кампаній і партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі.

    Удзельнікі сустрэчы прэзентавалі свае экспартныя магчымасці і транспартна-лагістычны патэнцыял пры перавозцы грузаў не толькі ў зносінах Беларусь – Расія, але і транзітам па іх тэрыторыях.

    Чытаць далей…
  • Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі сярод моладзі па стральбе з малакалібернай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце, настольным тэнісе адбыўся ў горадзе Гомелі 14 снежня 2024 года
    16 снежня 2024
    Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі сярод моладзі па стральбе з малакалібернай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце, настольным тэнісе адбыўся ў горадзе Гомелі 14 снежня 2024 года

    Напярэдадні 162-годдзя Беларускай чыгункі спаборніцтва лепшых спартсменаў з ліку моладзі стальной магістралі прайшло на базе Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення чыгункі. У чэмпіянаце прынялі ўдзел шэсць каманд аддзяленняў БЧ.

    На спартыўным форуме маладыя чыгуначнікі змаглі прадэманстраваць свае спартыўныя здольнасці ў стральбе, плаванні, гіравым спорце і настольным тэнісе. Высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, азарт і камандная згуртаванасць прывялі да перамогі наймацнейшых.

    Чытаць далей…
  • 13 снежня 2024 года з Мінска ў Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адправіцца першы навагодні цягнік
    13 снежня 2024
    13 снежня 2024 года з Мінска ў Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адправіцца першы навагодні цягнік

    У перыяд калядных і навагодніх святаў турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі традыцыйна рэалізуе праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» на навагоднім цягніку.

    У гэтым сезоне навагодні цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі 13, 20, 24 снежня бягучага года, 6 і 10 студзеня 2025 года ў 22:45 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50.

    З вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны ў Белавежскую пушчу турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах, дзе госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма. Яны наведаюць Маёнтак беларускага Дзеда Мароза, дзе іх чакаюць упрыгожаныя ажурнай разьбой домікі, скульптуры казачных персанажаў, упрыгожаная навагодняя ёлка.

    Чытаць далей…
  • Сёмы злёт машыністаў Беларускай чыгункі прайшоў у горадзе Брэсце 11–12 снежня 2024 года
    12 снежня 2024
    Сёмы злёт машыністаў Беларускай чыгункі прайшоў у горадзе Брэсце 11–12 снежня 2024 года

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел машыністы ўсіх 17 лакаматыўных дэпо, кіраўніцтва Беларускай чыгункі і яе аддзяленняў, кіраўнікі і спецыялісты галіновых службаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, ветэраны працы, якія ў розныя гады ўзначальвалі лакаматыўныя дэпо. Сярод ганаровых удзельнікаў злёту таксама былі прадстаўнікі ААТ «Расійскія чыгункі».

    На абмеркаванне дэлегатаў злёту было вынесена каля 80 пытанняў, якія тычацца абнаўлення парку рухомага саставу, узаемадзеяння машыністаў з дыспетчарскім апаратам і сумежнымі службамі, актуалізацыі нарматыўных дакументаў і іншых важных тэм дзейнасці лакаматыўнай гаспадаркі. Прапановы, агучаныя ў ходзе выніковага пасяджэння, знайшлі сваё адлюстраванне ў пастанаўляючай частцы рашэння злёту і будуць дэталёва разгледжаны і прапрацаваны профільнымі спецыялістамі.

    Чытаць далей…
  • Сёння, 11 снежня 2024 года, на Беларускай чыгунцы пачаў сваю работу VII злёт машыністаў
    11 снежня 2024
    Сёння, 11 снежня 2024 года, на Беларускай чыгунцы пачаў сваю работу VII злёт машыністаў

    Адкрыццё VII злёту машыністаў Беларускай чыгункі адбылося ў горадзе Брэсце ў Палацы культуры прафсаюзаў. Мерапрыемства сабрала амаль 300 удзельнікаў. У іх ліку кіраўніцтва беларускай магістралі і аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты профільных службаў, машыністы ўсіх 17 лакаматыўных дэпо, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, а таксама чыгуначнікі з Расійскай Федэрацыі.

    З дакладам перад удзельнікамі злёту выступіў Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч.
    Валерый Емяльянавіч праінфармаваў прысутных аб рабоце беларускай магістралі на сучасным этапе і перспектывах яе развіцця, а таксама аб выкананні рашэнняў VI злёту машыністаў. Ён адзначыў важнасць падобных сустрэч для абмеркавання актуальных пытанняў дзейнасці не толькі лакаматыўнай гаспадаркі, але і ўсіх удзельнікаў перавозачнага працэсу: «Злёт машыністаў дае магчымасць кіраўніцтву чыгункі з першых вуснаў пачуць прапановы, рэалізацыя якіх дапаможа павысіць эфектыўнасць і бяспеку эксплуатацыйнай работы Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • Каманда Беларускай чыгункі заняла 3 месца ў турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізаваным ААТ «ААБ «Беларусбанк»
    10 снежня 2024
    Каманда Беларускай чыгункі заняла 3 месца ў турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізаваным ААТ «ААБ «Беларусбанк»

    Таварыскі турнір Клуба інтэлектуальных гульняў ААТ «ААБ «Беларусбанк» «Плацінавая Сава» адбыўся 8 снежня 2024 года ў Мінску. У спаборніцтве, прысвечаным дню нараджэння старэйшага банка Беларусі, прынялі ўдзел 60 каманд з усёй краіны, якія прадстаўлялі структурныя падраздзяленні «Беларусбанка», грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя органы, банкаўскую сістэму Рэспублікі Беларусь, а таксама карпаратыўных кліентаў і партнёраў ААТ «ААБ «Беларусбанк». 

    У зборную каманду Беларускай чыгункі «Міколка-паравоз» увайшлі работнікі Упраўлення чыгункі – Аляксандр Азарка, Канстанцін Гедрыс, Юрый Жураў, Дзмітрый Казуцін, Андрэй Халецкі і Кірыл Шкурын.

    Чытаць далей…
  • 6 снежня 2024 года Беларуская чыгунка павіншавала 200-тысячнага пасажыра фірменнага цягніка № 2/1 «Беларусь»
    06 снежня 2024
    6 снежня 2024 года Беларуская чыгунка павіншавала 200-тысячнага пасажыра фірменнага цягніка № 2/1 «Беларусь»

    У 2024 годзе фірменным цягніком № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» у міжнародных зносінах перавезена больш за 200 тысяч пасажыраў, што на 30% вышэй за ўзровень мінулага года.

    У выніку праведзенага маніторынгу рэалізаваных з пачатку года праязных дакументаў на фірменны цягнік № 2/1 200-тысячным пасажырам стаў грамадзянін Расійскай Федэрацыі, жыхар горада Белгарада Анатоль Грамілаў. Сімвалічна, што ўшанаванне прайшло напярэдадні святкавання 25-годдзя стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

    Юбілейны пасажыр набыў электронны праязны дакумент. Варта адзначыць, што папулярнасць лічбавых тэхналогій, што ўкараняюцца Беларускай чыгункай у пасажырскім комплексе, пастаянна расце. Так, з пачатку 2024 года Беларускай чыгункай было рэалізавана праз Інтэрнэт 10,6 млн электронных праязных дакументаў, што вышэй за ўзровень мінулага года на 17,8%.

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні зімовых школьных канікул БЧ традыцыйна нагадае аб асноўных правілах бяспекі на чыгунцы
    06 снежня 2024
    Напярэдадні зімовых школьных канікул БЧ традыцыйна нагадае аб асноўных правілах бяспекі на чыгунцы

    З 13 па 24 снежня 2024 года напярэдадні зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека», у рамках якой будзе арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Для таго, каб яшчэ раз нагадаць школьнікам аб тым, што чыгунка – зона павышанай небяспекі, у гэты перыяд будуць праведзены прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі. Таксама будуць арганізаваны сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў.

    Чытаць далей…
  • 06 снежня 2024
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    10 снежня 2024 года ў 16:00 ва ўпраўленні Беларускай чыгункі па адрасе: г.Мінск, вул. Леніна, 17, у пам. № 634 адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • 5 снежня 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі
    06 снежня 2024
    5 снежня 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі

    У сувязі з павелічэннем у нашай краіне колькасці злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій, ва Упраўленні Беларускай чыгункі 5 снежня 2024 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву з супрацоўнікам галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ганнай Галінскай.

    У цэнтры ўвагі былі пытанні прафілактыкі злачынстваў супраць уласнасці і інфармацыйнай бяспекі.

    Адкрыў мерапрыемства намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі. Ігар Анатольевіч адзначыў важнасць тэмы: «Інтэрнэт, несумненна, паляпшае якасць жыцця, паслуг, адкрывае шэраг перспектыў, але, з другога боку, непазбежна прыводзіць да з'яўлення новых рызык і пагроз, павелічэння колькасці кіберзлачынстваў. Для таго, каб атрымаць веды аб розных відах пагроз і навучыцца ад іх абараняцца, Беларуская чыгунка праводзіць дадзенае прафілактычнае мерапрыемства».

    Чытаць далей…
  • Галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі 4 снежня 2024 года правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве Канструктарска-тэхнічнага цэнтра
    05 снежня 2024
    Галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі 4 снежня 2024 года правёў Адзіны дзень інфармавання ў калектыве Канструктарска-тэхнічнага цэнтра

    Тэмай размовы з чыгуначнікамі стала найважнейшая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сяргей Аляксандравіч акцэнтаваў увагу прысутных на дасягненнях нашай краіны, этапах электаральнай кампаніі, а таксама важнасці ўдзелу кожнага грамадзяніна ў вызначэнні лёсу дзяржавы.

    Таксама ў рамках сустрэчы галоўны інжынер чыгункі абмеркаваў з калектывам пытанні дзейнасці і развіцця Канструктарска-тэхнічнага цэнтра. У ходзе свайго выступлення Сяргей Аляксандравіч праінфармаваў прысутных аб выкананні асноўных эканамічных паказчыкаў Беларускай чыгункі на бягучы момант і планах яе развіцця.

    Чытаць далей…
  • 05 снежня 2024
    Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч 4 снежня 2024 года здзейсніў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць

    Рабочая паездка кіраўніка беларускай магістралі ў Брэсцкай вобласці пачалася з правядзення асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Па выніках асабістага прыёму былі дадзены тлумачэнні па сутнасці зададзеных пытанняў і канкрэтныя даручэнні датычным кіраўнікам па асобных зваротах. 

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць