Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак»

19 красавіка 2024

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак», якая праходзіць з 18 па 20 красавіка 2024 года ў шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак». Акрамя таго, яна з'яўляецца міжнароднай дзелавой пляцоўкай для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прэзентуюць прадукты і паслугі на беларускім рынку.

У гэтым годзе ў ёй прымаюць удзел больш за 300 кампаній-экспанентаў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Палесціны, Кубы, Турцыі і Кыргызстана.

Турыстычны цэнтр «Дартур» на стэндзе горада Мінска прэзентаваў свае ўнікальныя праграмы. Наведвальнікам выставы былі прапанаваны пазнавальныя экскурсійныя маршруты ў розныя гарады Беларусі з праездам як на цягніку, так і на аўтобусе, а таксама чыгуначныя туры ў Санкт-Пецярбург, Карэлію, Маскву, Адлер, Анапу, Мінеральныя Воды, па гарадах Залатога кальца Расіі і г.д.

Акрамя таго, былі прадстаўлены праекты, якія плануецца рэалізаваць у 2024 годзе ў рамках 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ўжо ўпадабанае турыстам «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза» з наведваннем Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і сумесны праект ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі «Беларускі Ваяж».

Як адзначыла начальнік турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі Ала Сафонава, удзел у выставе-кірмашы «Адпачынак» дае магчымасць не толькі пазнаёміцца з новымі заказчыкамі і партнёрамі, але і гучна заявіць пра сябе.

Трэба адзначыць, што з пачатку 2024 года паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» скарысталіся ўжо больш за 2,2 тыс. чалавек.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год