Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

4 красавіка 2024 года Беларуская чыгунка правяла ў Мінску чарговую міжнародную канферэнцыю «2024. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця»

05 красавіка 2024

Слоган мерапрыемства «Аб'ядноўваючы намаганні – да агульнага поспеху» па-ранейшаму вызначаў найбольш актуальныя кропкі росту – экспарт, кліентаарынтаванасць, аказанне комплекснай паслугі высокай якасці на ўсёй «прасторы 1520».

У канферэнцыі, якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства эканомікі, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі чыгунак Расіі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Азербайджана, кіраўнікі вядучых лагістычных, аператарскіх і экспедытарскіх кампаній «прасторы 1520», прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў з розных галін эканомікі рэспублікі, бізнес-супольнасці з патэнцыялам развіцця геаграфіі перавозак.

У 2024 годзе канферэнцыя сабрала больш за 170 удзельнікаў з 7 краін.

У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя магчымасцяў Беларускай чыгункі па арганізацыі экспартных і транзітных перавозак, а таксама былі разгледжаны найбольш актуальныя пытанні фарміравання чыгуначнай лагістыкі і канкурэнтаздольных лагістычных рашэнняў у сучасных умовах, у тым ліку з задзейнічаннем партоў, перспектывы развіцця і мадэрнізацыі транспартна-лагістычнай інфраструктуры, абмеркаваны транспартны і транзітны патэнцыял чыгунак і лагістычных кампаній, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі перавозак грузаў па міжнародных транспартных калідорах «Поўнач – Поўдзень» і «Усход – Захад», а таксама ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Адкрываючы канферэнцыю, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў павітаў усіх яе ўдзельнікаў і адзначыў, што роўна год таму мы з вамі залажылі добрую вясновую традыцыю – збірацца ў гэтай зале за адным сталом для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў чыгуначнай лагістыкі.

У рамках мінулай канферэнцыі мы выпрацавалі адпаведныя лагістычныя рашэнні, якія дазваляюць даць дзяржаве і бізнесу якасны транспартны сэрвіс. Сёння мы ўжо работаем у новых умовах і паспяхова іх рэалізуем. Усё гэта стала магчымым выключна дзякуючы сумеснаму, скаардынаванаму падыходу да вырашэння пытанняў з захаваннем балансу інтарэсаў усіх гульцоў транспартна-лагістычнага рынку.

Найважнейшым прыярытэтам для нас з'яўляецца экспарт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. У цяперашні час ён складае не толькі аснову чыгуначных перавозак у міжнародных зносінах, але і з'яўляецца лакаматывам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Прынятыя на ўсіх узроўнях – ад грузаўладальнікаў да ўрада рашэнні датычна экспарту беларускай прадукцыі ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў адпаведных дакументах і пагадненнях. Выбудаваная мадэль арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак з Рэспублікі Беларусь носіць доўгатэрміновы характар. Пацвярджэннем гэтаму таксама з'яўляецца той факт, што Рэспубліка Беларусь, якая не мае ўласных выхадаў да мора, ужо сёння мае свае тэрміналы ў паўночна-заходніх партах Расіі.

Актыўна асвойваюцца сфарміраваныя маршруты, якія праходзяць па калідорах Усход – Захад – Усход і Поўнач – Поўдзень. Пры гэтым патэнцыял Беларускай чыгункі мае дастатковы рэзерв як пры транспарціроўцы беларускай экспартнай прадукцыі па дадзеных маршрутах, так і пры перавозках грузаў транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч адзначыў актуальнасць і важнасць пытанняў, якія разглядываюцца, для дынамічнага развіцця транспартнай галіны і забеспячэння эканомікі краіны ў перавозцы ўзрастаючых аб'ёмаў грузаў.

З дакладам аб магчымасцях Беларускай чыгункі па арганізацыі міжнародных грузавых перавозак выступіў першы намеснік Начальніка беларускай магістралі Пётр Дулуб. Ён праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб тым, што работа, якая праводзіцца сумесна з грузаадправіцелямі, органамі дзяржаўнага кіравання, транспартнымі і лагістычнымі кампаніямі, дазволіла сфарміраваць устойлівыя транспартныя сувязі і рэалізаваць неабходныя транспартна-лагістычныя рашэнні.

Найважнейшым стратэгічным партнёрам для Беларускай чыгункі з'яўляецца ААТ «РЖД». Аб выніках сумеснай работы, развіцці лагістычных праектаў і мадэрнізацыі інфраструктуры, накіраванай на павелічэнне аб'ёмаў перавозак беларускай экспартнай прадукцыі, расказаў першы намеснік начальніка Цэнтра фірменнага транспартнага абслугоўвання кампаніі Аляксандр Хат'янаў.

Таксама з дакладамі па тэматыцы канферэнцыі выступілі кітайскія партнёры, прадстаўнікі чыгунак Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Азербайджана і найбуйнейшых транспартна-лагістычных кампаній.

У ходзе выступленняў была адзначана важная роля Беларускай чыгункі ва ўмацаванні транспартных сувязей унутры кантынента, а таксама вялікія перспектывы нарошчвання аб'ёмаў паставак беларускіх тавараў на экспарт і развіцця новых лагістычных праектаў.

У рамках дыскусійнай сесіі адбыўся абмен думкамі і прапановамі ў сферы транспарту і лагістыкі, павышэння кліентаарынтаванасці і эфектыўнасці ўзаемадзеяння з грузаўладальнікамі, пашырэння даступнасці і празрыстасці чыгуначнага бізнесу.

У заключным слове Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў падзякаваў усім удзельнікам мерапрыемства за канструктыўную і плённую работу і выказаў упэўненасць, што дзякуючы выбранаму фармату зносін, кансалідацыі сумесных намаганняў і прынятым рашэнням, чыгуначнікі працягнуць упэўнены рух наперад на карысць развіцця і працвітання нашых дзяржаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год