Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • 12 снежня 2023 года адкрываецца папярэдні продаж білетаў на  «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі
    01 снежня 2023
    12 снежня 2023 года адкрываецца папярэдні продаж білетаў на «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі

    У першы рэйс «Навагодні Экспрэс» у гэтым святочным сезоне адправіцца 23 снежня 2023 года ў 11:00 і будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава ў дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў да 7 студзеня 2024 года.

    На лясной паляне станцыі Сасновы бор Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі. Займальнае падарожжа не пакіне абыякавымі як дзяцей, так і дарослых.

    Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах і ў суправаджэнні казачных персанажаў у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 29, 30, 31 снежня 2023 года, а таксама 1, 2, 5, 6 і 7 студзеня 2024 года.

    У гэтыя дні саставы «Навагодняга Экспрэсу» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць усяго падарожжа – 1 гадзіна 20 хвілін.

    Чытаць далей…