Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага Году міру і стварэння
10 лістапада 2023
Конкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў мэтах выхавання ў чыгуначнікаў пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гісторыі нашай краіны і беларускай магістралі.
Яго заснавальнікамі выступілі Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Усяго на разгляд камісіі было накіравана 188 фатаграфій. З ліку прадстаўленых работ кампетэнтнае журы выбрала 25 фотаздымкаў, якія былі размешчаны ў афіцыйных сацыяльных сетках Беларускай чыгункі «БЧ.Official». Па выніках інтэрнэт-галасавання было вызначана 20 самых папулярных фатаграфій, з якіх на трэцім этапе члены камісіі вызначылі 10 пераможцаў і тройку лідараў.
Пры падвядзенні вынікаў ацэньвалася адпаведнасць работ умовам конкурсу, арыгінальнасць падачы, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі.
Па выніках трох этапаў фотаконкурсу 1 месца прысуджана брыгадзіру Бабруйскай дыстанцыі пуці РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Андрэю Галко (фотаздымак «Цягнік міру»), 2 месца заняў электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзмітрый Лупсякоў з фотаздымкам «Працоўныя будні», на 3 ступеньку п'едэстала гонару паднялася спецыяліст па кадрах станцыі Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Ірына Галіч з фотаздымкам «З яркіх імгненняў выткана жыццё...».
Таксама камісіяй быў адзначаны высокі ўзровень фотаработ, аўтары якіх увайшлі ў лік дзесяці прызёраў:
вядучы інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нармавання працы дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Вольга Фумелева (фотаздымак «Толькі наперад!»);
бухгалтар лакаматыўнага дэпо Асіповічы РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Наталля Галко (фотаздымак «Як мы саджаем дрэвы»);
начальнік тэхнічнага аддзела лакаматыўнага дэпо Магілёў РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзяніс Кузьмічоў (фотаздымак «Мы выбралі правільны шлях»);
спецыяліст па кадрах станцыі Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Ірына Галіч (фотаздымак «У свеце кветак і радасці»);
намеснік начальніка Гомельскага вагоннага дэпо РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Дзмітрый Малочка (фотаздымак «Дзякуй за мір!»);
спецыяліст па кадрах лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Ірына Шамрыла (фотаздымак «З надзеяй на ўсё добрае і верай у будучыню»);
інжынер станцыі Мінск-Пасажырскі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Кацярына Гаўрыленка (фотаздымак «Маленькі пасажыр»).
Усе пераможцы і прызёры конкурсу будуць адзначаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год