Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у міжнародным форуме «Чыгункі і моладзь-II»
29 жніўня 2023
Міжнародны форум «Чыгункі і моладзь-II» праходзіў 23-25 жніўня 2023 года ў горадзе Улан-Батары (Манголія). У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў моладзі Беларускай, Усходне-Сібірскай чыгунак, а таксама чыгунак Якуціі, Манголіі і Кітая.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся начальнік АТ «Улан-Батарская чыгунка» Хішігжаргалын Хэрлэн. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі на прадпрыемстве, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўню, а таксама ўкаранення інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс.
Мангольскія калегі пазнаёмілі гасцей з гісторыяй стварэння і развіцця Улан-Батарскай чыгункі, а таксама моладзевай арганізацыі магістралі. Прадстаўнікі АТ «АК «Чыгункі Якуціі» і Усходне-Сібірскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» расказалі аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў сваіх кампаніях. Моладзь Кітайскіх чыгунак у сваім выступленні зрабіла акцэнт на дасягненнях у развіцці ліній высакахуткаснага руху.
Дэлегацыяй Беларускай чыгункі была прадстаўлена прэзентацыя магчымасцяў БЧ па забеспячэнні перавозак грузаў у міжнародных зносінах, інфармацыя аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на беларускай магістралі.
За 3 дні актывісты Беларускай чыгункі сустрэліся з кіраўніцтвам Улан-Батарскай чыгункі, наведалі Адзіны цэнтр рэгулявання руху цягнікоў, пазнаёміліся з арганізацыяй працэсу перавозак, а таксама пабывалі ў Дзяржаўным палацы на прыёме Урады Манголіі.
Акрамя таго, для ўдзельнікаў міжнароднага форуму была арганізавана цікавая культурная праграма. Маладыя чыгуначнікі пазнаёміліся з традыцыямі і побытам мангольскіх качэўнікаў-жывёлагадоўцаў, прынялі ўдзел у пасадцы дрэў у рамках праекта «Мільярд дрэў».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ