Адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прадстаўнікамі кітайскай правінцыі Цзянсу
11 жніўня 2023
Сустрэча прайшла 10 жніўня 2023 года ва Упраўленні БЧ. З беларускага боку ў ёй прынялі удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва профільных службаў беларускай магістралі і дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».
Дэлегацыю правінцыі Цзянсу КНР прадставілі прэзідэнт дзяржаўнай карпарацыі Jiangsu Suzhou Port Group Co., Ltd У Хун, дырэктар камерцыйнага Дэпартамента Урада г. Шанхай, кіраўнік ініцыятыўнай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР Ма Шы Цзе і генеральны дырэктар Suzhou Commodity Electronic Trading Center Co., Ltd Юэ Сун.
У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з дзяржаўнай карпарацыяй Jiangsu Suzhou Port Group Co., Ltd па пытаннях стварэння для грузаўладальнікаў Рэспублікі Беларусь новых устойлівых транспартна-лагістычных каналаў для дастаўкі грузаў з Беларусі ў Кітай і назад. Бакі дэталёва прапрацуюць магчымасці выкарыстання як сухапутных, так і камбінаваных маршрутаў з задзейнічаннем інфраструктуры марскіх партоў Расійскай Федэрацыі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год