Беларуская чыгунка за мінулыя святочныя выхадныя перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 860 тыс. пасажыраў
05 ліпеня 2023
З 30 чэрвеня па 4 ліпеня 2023 года Беларуская чыгунка перавезла больш за 860 тыс. пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся 30 чэрвеня і 3 ліпеня 2023 года.
Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі, якія курсіруюць у зносінах Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Пінск, Мінск–Гродна.
У міжнародных зносінах найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.
Для забеспячэння попыту насельніцтва на праезд чыгуначным транспартам у перыяд з 30 чэрвеня па 4 ліпеня 2023 года Беларускай чыгункай было прызначана 45 дадатковых цягнікоў, якія пераважна курсіравалі ў межах нашай краіны.Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год