Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў
16 чэрвеня 2023
Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 8 ліпеня 2023 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Так, 8 ліпеня 2023 года ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:
адпраўленне з Магілёва | прыбыццё ў Копысь |
12.55 | 13.50 |
15.20 | 16.14 |
19.00 | 19.51 |
21.32 | 22.20 |
адпраўленне з Копысі | прыбыццё ў Магілёў |
17.26 | 18.48 |
20.15 | 21.03 |
адпраўленне з Оршы | прыбыццё ў Копысь |
12.47 | 13.29 |
22.06 | 22.47 |
адпраўленне з Копысі | прыбыццё ў Оршу |
13.45 | 14.25 |
9 ліпеня 2023 года дадаткова прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Копысь–Магілёў і Копысь–Орша:
адпраўленне з Копысі | прыбыццё ў Магілёў |
00.15 | 01.24 |
01.00 | 01.47 |
03.34 | 04.22 |
адпраўленне з Копысі | прыбыццё ў Оршу |
00.20 | 01.03 |
03.25 | 04.05 |
Таксама 8 ліпеня 2023 года цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №705 Полацк–Магілёў і №706 Магілёў–Полацк прадугледжаны прыпынак на ст. Копысь.
Такім чынам, з улікам дзеючага графіка руху, 8 і 9 ліпеня 2023 года на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 28 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.
Нагадваем, што папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа адкрываецца за 10 сутак да даты адпраўлення цягніка.
Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» а таксама ў чыгуначных касах БЧ.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць Рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год