Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала пераканаўчую перамогу ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

07 сакавіка 2023

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў сваёй групе ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. На другім месцы – каманда арганізацый дарожнай гаспадаркі, трэцяе месца прысуджана камандзе ГП «Мінсктранс». Спаборніцтвы прайшлі 3-5 сакавіка 2023 года на «Фізкультурна-аздараўленчай базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Зялёны бор» шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 23 прадстаўніка беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6-ці дысцыплінах: гіравым спорце, більярдзе, валейболе, настольным тэнісе, шахматах і лыжных гонках. Чыгуначнікам не было роўных у камандным заліку ва ўсіх відах спорту.

Трэба адзначыць, што з 2008 года зборная каманда Беларускай чыгункі штогод становіцца пераможцам рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год