Фотавыстава «Мяжа паміж жыццём і смерцю» адкрылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі
20 сакавіка 2023
20 сакавіка 2023 года на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адкрылася фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва пры падтрымцы Цэнтра «Сістэмная праваабарона» – «Мяжа паміж жыццём і смерцю». У экспазіцыі – больш за 100 фотаздымкаў, дзе адлюстраваны рэальныя гісторыі і лёсы мігрантаў з розных краін, у тым ліку дзяцей.
Фотавыстава БЕЛТА ў будынку вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі будзе працаваць да 26 сакавіка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ