Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшы ўчастак вытворчага харчавання ў 2022 годзе

03 сакавіка 2023

Лепшым прызнаны ўчастак вытворчага харчавання УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву ўчастка вытворчага харчавання РУП «Брэсцкае аддзяленне Бел. ж. д.». Трэцяе месца заняў участак вытворчага харчавання РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 6 участкаў вытворчага харчавання аддзяленняў Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала выкананне планавых паказчыкаў, удзельная вага прадукцыі ўласнай вытворчасці, якасць і разнастайнасць страў, захаванне культуры вытворчасці на рабочых месцах, якасць абслугоўвання пакупнікоў, рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, павышэнне кваліфікацыі персаналу і, зразумела, строгае выкананне працоўнай дысцыпліны, санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.

Беларуская чыгунка сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў надаюць вялікую ўвагу забеспячэнню чыгуначнікаў якасным гарачым харчаваннем па даступных цэнах і з кожным годам укараняюць новыя падыходы ў тэхналогіі абслугоўвання.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год