Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 сакавіка 2023 года Беларуская чыгунка правядзе ў Мінску міжнародную канферэнцыю па пытаннях чыгуначнай лагістыкі

15 сакавіка 2023

Міжнародная канферэнцыя «2023. ЧЫГУНАЧНАЯ ЛАГІСТЫКА: АКТУАЛЬНЫЯ ЗАДАЧЫ РАЗВІЦЦЯ» арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Слоган мерапрыемства «Аб'ядноўваючы намаганні – да агульнага поспеху» адразу задае агульны тон будучай сустрэчы. У 2023 годзе ва ўмовах геапалітычнай турбулентнасці і нестабільнасці традыцыйных лагістычных ланцужкоў транспарціроўкі асабліва актуальнымі застаюцца шматвектарнасць, дыверсіфікацыя рынкаў збыту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў і, адпаведна, пошук і развіццё новых транспартна-лагістычных маршрутаў дастаўкі чыгуначным транспартам.

Удзел у міжнароднай транспартна-лагістычнай канферэнцыі ў Мінску прыме кіраўніцтва чыгунак Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Туркменістана, а таксама прадстаўнікі вядучых лагістычных і экспедытарскіх кампаній «прасторы 1520», кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання, будаўнічай галіны, хімічнай, харчовай прамысловасці, лясной і сельскай гаспадаркі.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы грузавых чыгуначных перавозак у рамках міжнародных транспартных калідораў «Захад – Усход» і «Поўнач – Поўдзень», новыя напрамкі павышэння транспартнага і транзітнага патэнцыялу чыгунак, важнасць спалучэння развіцця інфраструктуры чыгунак з планамі кампаній-экспарцёраў, абмяняюцца перадавымі практыкамі арганізацыі перавозак ва ўмовах глабальнай трансфармацыі лагістыкі. Таксама важнымі тэмамі стане эфектыўнае партнёрства чыгунак, перавозчыкаў, аператараў і кампаній-экспарцёраў, шляхі рэалізацыі мультымадальных перавозак у сучасных умовах, сінэргія чыгуначнай і партовай лагістыкі, актуальныя механізмы і практыкі фарміравання канкурэнтнага лагістычнага прадукту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год