20 сакавіка кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»
14 сакавіка 2023
У панядзелак, 20 сакавіка 2023 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Забеспячэнне аховы працы і прамысловай бяспекі на Беларускай чыгунцы, аздараўленне работнікаў Беларускай чыгункі».
На пытанні адкажа галоўны інжынер Беларускай чыгункі Навадворскі Сяргей Аляксандравіч.
Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 11:00 да 12:00.
Задаць свае пытанні па заяўленай тэматыцы можна будзе па тэлефоне +375 (17) 225 24 24.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ