Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2022 год. Укаранёна больш за 380 рацпрапаноў

08 лютага 2023

У арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2022 годзе ўкаранёна 381 рацыяналізатарская прапанова. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 4,6 млн рублёў.

У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 557 наватараў Беларускай чыгункі.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе было пададзена і ўкаранёна 38 рацпрапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 1,8 млн рублёў. У тройцы лідэраў і Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут пададзена і ўкаранёна 24 рацыяналізатарскія прапановы, эканамічны эфект склаў амаль 1,3 млн рублёў. У ліку лепшых таксама Гомельскае аддзяленне БЧ, дзе пададзена і ўкаранёна 96 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 690 тыс. рублёў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год